Мова варожасьці 328: памятка для адказных журналістаў.

Грамадзкі рух “Дзея”

Як гаварыць і пісаць пра праблему 328 і ўсё, што зь ёй зьвязана? Захавай гэтую памятку ад Legalize Belarus і пішы адказна!

Мова варожасьці 328: памятка для адказных журналістаў.
Што такое мова варожасьці?

Выказваньне, жэст, паводзіны, тэкст ці выява, якія спрыяюць гвалту у дачыненьні да групы ці індывіда на падставе прыналежнасьці да групы.

Якія групы пакутуюць?

Спажыўцы псыхаактыўных рэчываў і людзі з залежніцкімі разладамі.

Як пісаць нельга?

Забудзься на словы “наркотыкі” і “наркаманы”. Гэтыя словы азначаюць ня тое, што ты ў іх укладаеш.

Наркотык — гэта хімічны агент, што прыводзіць да ступару, комы ці неадчувальнасьці да болю (вызначэньне Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя). Гэты тэрмін можна ўжываць толькі ў дачыненьні да апіёідаў (наркатычных анальгетыкаў). Ніколі не перакладай ангельскае “drugs” як “наркотыкі”. Для гэтага ў ангельскай мове ёсьць іншае слова: “nartcotics”.

Наркаманамі дапушчальна называць выключна людзей, што пакутуюць на залежнасьці ад апіёідаў. І нікога іншага! У ангельскай мове “наркаману” будуць адпавядаць “narcotic addict” ці “narcomaniac”.

Лепш за ўсё увогуле адмовіцца ад гэтых тэрмінаў. З-за нэгатыўнага адценьня, якое дзесяцігодзьдзямі культывавалася дзяржавай, іх ужываньне спрыяе стыгматызацыі прыгнечаных групаў: спажыўцоў псыхаактыўных рэчываў і людзей, што пакутуюць ад залежнасьцяў.

Як пісаць правільна?

Вывучы новыя выразы, якія больш дакладна апісваюць рэчы, пра якія ідзе гаворка.

Псыхаактыўнае рэчыва — рэчыва (ці сумесь рэчываў), што ўплывае на функцыянаваньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Па-ангельску кажуць “drug” (прэпарат) і ўжываюць гэтае слова ў дачыненьні да ўсіх псыхаактыўных рэчываў, акрамя апіёідаў.

Зьменены стан сьвядомасьці (ЗСС) — якасныя зьмены ў суб’ектыўных перажываньнях ці псыхалягічным функцыянаваньні, у параўнаньні з вызначанымі генэралізаванымі для дадзенага суб’екта нормамі, якія рэфлексуюцца самім чалавекам ці адзначаюцца назіральнікамі.

Заўваж, што ня ўсе псыхаактыўныя рэчывы прыводзяць да зьмяненьня стану сьвядомасьці. Напрыклад, цукар з’яўляецца псыхаактыўным, але не зьмяняе стану сьвядомасьці. У той жа час усе рэчывы, што прыводзяць да ЗСС, з’яўляюцца псыхаактыўнымі.

Рэчывы, якія ўнесеныя Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, называй кантралюемымі рэчывамі ці прэпаратамі, унесенымі ў рэспубліканскі пералік кантралюемых рэчываў. Ангельскамоўны адпаведнік — “controlled substance”.

“Хвароба наркаманія” — гэта псыхічны разлад, зьвязаны з ужываньнем псыхаактыўных рэчываў. Па-ангельску — “substance use disorder” ці “addiction disorder”. Людзі, якія пакутуюць на гэтую хваробу — не “наркаманы”, а людзі з залежніцкімі разладамі або людзі, што пакутуюць ад залежнасьцяў.

Заўваж, што ня ўсе спажыўцы псыхаактыўных рэчываў ад гэтага пакутуюць. Залежніцкі разлад абавязкова прадугледжвае пагаршэньне клінічнага стану. Ня ўсе спажыўцы псыхаактыўных рэчываў хворыя на залежніцкі разлад.

Чаму гэта важна?

Зрабіць маральны выбар ужываць гэтыя тэрміны замест “наркотыкаў” і “наркаманаў” — гэта ў першую чаргу сацыяльная адказнасьць. Траціна ўсіх зьняволеных у Беларусі асуджаныя па артыкуле 328. Большасьць зь іх не ўчыняла гвалтоўных злачынстваў і была пазбаўленая волі за “злачынствы без ахвяры”.

За чалавекам існуе права распараджацца ўласным целам. Разам з такой свабодай, каб пазьбегнуць псыхічных разладаў, чалавек павінен быць у дастатковай ступені адказным. Ён павінен валодаць дакладнай інфармацыяй пра тое, як дзейнічаюць розныя псыхаактыўныя рэчывы і да чаго можа прывесьці іх ўжываньне.

Псыхаактыўныя рэчывы — неад’емная частка нашага жыцьця. Яны заўсёды былі і будуць вакол нас. “Вайна з наркотыкамі” на баку прапановы ніколі не была і ня будзе пераможнай. Калі мы хочам перамагчы залежніцкія разлады, трэба працаваць на баку попыту. Палітыка зьмяншэньня шкоды працуе, палітыка забаронаў — не.

Ахвяраваць кампаніі Legalize Belarus: bit.ly/Achviaravac ці на Bitcoin-гаманец 3FYR8MJHN68MDEQQZDSRMHXRFADONFHXUB

Больш інфармацыі пра кампанію: http://bit.ly/lb_about ці на сайце legalize.by (па-ангельску).

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить