328: замест мітынгу ўлады запрасілі бацькоў асуджаных на сустрэчу.

БХД

У Менску прайшла сустрэча прадстаўнікоў Адміністрацыі, дзяржнаркакантролю і пракуратуры са сваякамі несправяліва асуджаных. Такім стаў адказ уладаў на шматразовыя заяўкі на мітынг, на якія былі дадзеныя адмоўныя адказы. Замест гэтага вялікую колькасць людзей з усё Беларусі сабралі ў маленькім памяшканні, дзе забаранілі здымаць.

Адным з удзельнікаў сустрэчы стаў сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова.

«Тэатр, мапет-шоў. Калі яны сабраліся разам вырашаць пытанне, то што значыць, што яны не далі слова камусьці? Забараняюць выказванне. Зноў жа ўлады шляхам маналогу спрабуюць урэгуляваць свой чарговы недахоп», – адзначыў Леанід, адзін з удзельнікаў сустрэчы, бацька асуджанага па артыкуле 328 КК, якога, паводле яго, справакавалі на злачынства самі міліцыянты.

У сваю чаргу Вольга Кавалькова адзначыла важнасць таго, што ўлады ўвогуле пайшлі на правядзенне такога мерапрыемства. «Мне падаецца, што яшчэ два гады яго правядзенне было б немагчымым. І тое, што яно адбылося, вялікая заслуга людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, юрыстаў, наша работа, незалежных дэпутатаў. І я спадзяюся, што, канечне, будуць змены заканадаўства і перадусім праваўжывальнай практыкі, калі тэрміны заўсёды па арт. 328 набліжаныя да максімальных», – заявіла яна.

Сустаршыня БХД таксама распавяла, што працягваецца збор подпісаў за рэформу судовай, пенітэнцыярнай і праваахоўнай сістэм.

«Улады ставяцца да людзей, як да пылу», – ахарактарызаваў спосаб арганізацыі ўладамі сустрэчы з людзьмі, якія вымушаныя былі стаяць у перапоўненым калідоры.

Бацькі асуджаных адзначаюць адсутнасць канструктыву з боку ўладаў. Паводле іх, асуджаным маладзёнам было б дастаткова 2-3 гадоў зняволення па арт. 328, замест гэтага ім даюць у большасці выпадкаў па 8-14 гадоў. Пры гэтым бацькі выступаюць супраць легалізацыі наркотыкаў, але за справядлівыя судовыя разгляды спраў суджаных.

Віталь Рымашэўскі нагадаў, што, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, сваякі асуджаных пры падтрымцы БХД удзельнічалі ў бягучай мясцовай кампаніі, каб уздымаць хвалюючыя іх пытанні, хоць ім і было адмоўлена ў рэгістрацыі. «Але тым не менш, нейкая рэакцыя ёсць. Нават Лукашэнка выказаўся, што нельга саджаць дзяцей за пыл у кішэнях. Нарэшце, дайшло. Не павінна быць, каб за пыл, на падставе сведчання наркаманаў, людзей саджалі на 8, 10, 12 гадоў», – падкрэсліў ён.

 

Падрабязнасці сустрэчы на відэа:

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить

Подписаться на уведомления об обновлениях на сайте в Telegram  
Не забудьте в открывшемся окошке внизу нажать "присоединиться".