Акцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў у Менску цягнулася роўна хвіліну.

 Белсат 

 

14 чалавек патрабавалі зменаў у артыкуле 328 на плошчы Незалежнасці.

«Мы ідзем да Дому ўраду, дзе збіраецца парламент, які разглядае законапраекты. Нам патрэбна данесці нашую пазіцыю. У Беларусі ёсць людзі, якія сядзяць па восем гадоў, іхныя жыцці зламаныя», – кажа адзін з арганізатараў акцыі Пятро Маркелаў.

Моладзевыя актывісты трымалі ў рукох шыльды з вялікімі літарамі, якія склаліся ў словы «дэкрыміналізацыя». Праз хвіліну на плошчы з’явіліся міліцыянты, актывісты спынілі акцыю і пакінулі плошчу.

Паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, атрымаць восем гадоў можна проста за набыццё любых наркотыкаў.

За акцыяй назіралі праваабаронцы з праваабарончага цэнтру «Вясна».

Зменаў у заканадаўстве патрабуюць таксама жанчыны з руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Актывісткі кажуць, у красавіку распачнуць бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту.

ДД

(100 просмотров, из них 1 сегодня)

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить