12 маці вязьняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку, дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам.

 Радыё Свабода 

svaboda.org

Удзельніцы руху «Маці 328» абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжываньне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

​На лецішчы ў Пухавіцкім раёне пачалі галадоўку 5 маці з руху «Маці З28», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто асуджаны за распаўсюд наркотыкаў. Да іх далучыўся і адзін бацька асуджанага за наркотыкі.

«Ад поўначы шэсьць нашых актывістак пачалі галадоўку ў Калінкавічах. Цяпер і мы. Хто да каго далучаецца, мяркуйце самі. Галоўнае, што нас шмат, а будзе яшчэ больш, і мы будзем стаяць да канца», — сказала на пачатку галадоўкі Ларыса Жыгар, лідэр грамадзкай ініцыятывы.

Ларыса Жыгар
Ларыса Жыгар

Паводле яе разьлікаў, да галадоўкі празь дзень далучацца яшчэ 3–4 жанчыны, а ўсяго па Беларусі будуць галадаць на знак пратэсту каля 20 чалавек.

Чаго дамагаюцца жанчыны з «Руху 328»?

«Першае — гэта сустрэчы з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, бо толькі ён можа нам дапамагчы. Як казалі нам сябры Палаты прадстаўнікоў яшчэ год таму, у 2018 годзе Лукашэнка плянаваў з намі сустрэцца. Мяркуем, час прыйшоў», — кажа Людміла К. Яе сын чацьвёрты год сядзіць у калёніі «Віцьба-3». Адбываць пакараньне яму яшчэ 9 гадоў. Людміла дамагаецца перагляду справы сына.

Сьцяг «Руху 328»
Сьцяг «Руху 328»

Гэта другі пункт у патрабаваньнях галадоўнікаў — стварэньне камісіі, якая зможа вывучыць і прапанаваць для перагляду справы па 328 артыкуле з 2013 году. Жанчыны мяркуюць, што шмат спраў па гэтым артыкуле сфальшаваныя сьледзтвам. Таксама пратэстоўцы мяркуюць, што частку прысудаў суды вынесьлі несправядліва.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328 у Беларусі. Інфаграфіка.

12 маці вязьняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку, дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам.

Самы галоўны блёк патрабаваньняў удзельнікаў галадоўкі тычыцца лібэралізацыі заканадаўства, у тым ліку зьмякчэньня пакараньня па 328 артыкуле, магчымасьці ўжываць амністыю, упарадкаваньня пэўных нормаў уліку наркатычных злачынстваў.

12 маці вязьняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку, дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам.

«Як магчыма, што за грам наркотыку і за кіляграм — адны і тыя ж тэрміны? Нехта згодны, што дзеці парушылі закон, але чаму яны атрымалі такія неверагодныя тэрміны — 10 і болей гадоў? Якімі людзьмі яны вярнуцца ў нармальнае жыцьцё? Дайце ім шанец», — кажа Ларыса Жыгар.

У лягеры галадоўнікаў на лецішчы разьбіта некалькі намётаў, у тым ліку мэдычны, дзе будзе наладжаны кантроль за станам здароўя ўдзельніц галадоўкі.

Алег Грузьдзіловіч

Рекомендуем прочитать

1
Отправить ответ

avatar
7777
1 Цепочек
0 Ответов в цепочках
0 Подписчиков
 
Самый обсуждаемый комментарий
Горячая тема обсуждения
1 Комментаторов
Яна Весна Последние прокомментировавшие
  Подписаться  
новые сверху старые сверху популярные
Уведомить
Яна Весна
Гость
Яна Весна

Вот что значит настоящие матери. Это те, кто любит своих детей и борется за их жизни. Выбросить из жизни гораздо проще, чем понять, простить. Ошибки в этой жизни делает каждый. И пусть их осуждают те, кто идеален, безгрешен и никогда не совершал ошибок.
Удачи Вам Матери 328!