Кожны 15-ты асуджаны летась сядзіць за наркотыкі

 BELSAT 

Патрабавалі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, але паразмаўляць атрымалася толькі з кіраўніцай яго адміністрацыі. Сем удзельніцаў руху маці трыста дваццаць восем сёння прыехалі ў сталіцу з розных куткоў Беларусі – на сустрэчу з Наталляй Качанавай. Тая паведаміла – праект зменаў наркатычнага заканадаўства ёсць. Але яго не прапускаюць некаторыя ведамствы. Таксама не варта разлічваць на сустрэчу з кіраўніком краіны.

Пяты дзень бестэрміновай галадоўкі – і нарэшце спатканне з важнымі чыноўнікамі.

«Галадоўку мы не спыняем. Яна працягваецца. Таму што канкрэтнага выніку мы не атрымалі», – кажа ўдзельніца руху «Маці 328».

Сёння ўдзельніц Руху маці трыста дваццаць восем прынялі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Сем жанчын выказалі кіраўніцы ўстановы Наталлі Качанавай набалелае.

«Гэта генацыд маладога пакалення. Гэты закон – гэта генацыд маладога пакалення. Ну, як так можна? Трэба пераглядаць гэты закон, бо ён жорсткі», – лічыць маці асуджанага паводле арт. 328.

Пратэст сваячак асуджаных паводле крымінальнага артыкулу «незаконны абарот наркотыкаў» распачаўся ўначы дваццаць сёмага красавіка. У кожнай з жанчын свая гісторыя змагання за ўласнае дзіця.

«Майму сыну было васямнаццаць гадоў, калі яго пасадзілі. Далі восем гадоў. Мы сядзім ужо чацвёрты год. Чаму я кажу, «мы сядзім»? Таму што я сяджу разам з ім», – распавядае адна з удзельніц руху «Маці 328».

Асноўнае патрабаванне ўдзельніц руху – змякчыць адказнасць паводле «наркатычнага» артыкулу. Цяпер ён прадугледжвае мінімум два гады пазбаўлення волі паводле першай часткі і дваццаць пяць гадоў паводле пятай.

«Тая колькасць людзей, якія сядзяць паводле гэтага артыкулу, каля 15 тысячаў людзей, паказвае, што ёсць праблемы. Можна нават пры тым заканадаўстве, якое ёсць цяпер, не даваць такіх вялікіх тэрмінаў, бо дзеці 14-18 гадоў, атрымоўваюць ад 10 да 15 гадоў зняволення», – мяркуе Вольга Кавалькова, юрыстка, сустаршыня партыі БХД.

У мінулым годзе за незаконны абарот наркотыкаў асудзілі больш за сто няпоўнагадовых

Летась кожны пятнаццаты з усіх асуджаных па краіне праходзіў менавіта паводле трыста дваццаць восьмага артыкулу. Вінаватымі паводле яго былі прызнаныя каля трох тысячаў чалавек. Найбольш – паводле першай і трэцяй частак. Такія поспехі выклікаюць сумневы нават у стваральніка сённяшняй судовай і праваахоўнай сістэмаў.

«Ці не працуюць адпаведныя падраздзяленні ўнутраных справаў выключна на статыстыку? Ці не хаваецца за дасягнутымі поспехамі барацьба з дробнымі збытчыкамі наркотыкаў ці тымі, хто ўжо сеў на гэтую іголку? Дзе тыя, хто сёння партыямі пастаўляюць гэтую наркату ў Беларусь?», – казаў у лютым Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя ж пытанні задаюць і маці-галадоўніцы. І, апроч іншага, патрабуюць перагледзець прысуды паводле трыста дваццаць восьмага артыкулу з дзве тысячы трынаццатага года.

«Усе родныя і блізкія перш за ўсё просяць, слёзна просяць: дастаткова два-тры гады. Так, вінаватыя. І мы, бацькі, вінаватыя. Але, не на такія тэрміны. Два-тры гады максімум. Аддайце вы нам іх, аддайце!», – кажа ўдзельніца руху «Маці 328».

Гэтае патрабаванне незаконнае, мяркуе юрыстка Тамара Сяргей. Таксама экспертка супраць лібералізацыі наркатычнага заканадаўства. Напярэдадні ў «Размове дня» на нашым тэлеканале яна звярнула ўвагу, што праблема не ў самым крымінальным артыкуле, а ў заганнай сістэме – у тым ліку залежнасці судоў.

«Больш за тое, тут падключаецца Следчы камітэт і МУС, бо ім таксама трэба адсправаздачыцца, што яны не драма ядуць дзяржаўны хлеб. Таму, як правіла, тыя маладзёны, якія трапляюць ім у рукі, яны ідуць у суд не па частцы першай, а па другой ці трэцяй частцы», – кажа юрыстка Тамара Сяргей.

На гэты момант удзел у пратэставым бестэрміновым галадаванні бяруць удзел не менш за чатырнаццаць чалавек з Пухавічаў, Калінкавічаў, Магілёва. З заўтра да іх абяцаюць далучыцца ўдзельнікі руху з Горадні і Віцебску.

Лола Бурыева

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить

Подписаться на уведомления об обновлениях на сайте в Telegram  
Не забудьте в открывшемся окошке внизу нажать "присоединиться".