Удзельніца руху «Маці 328» Лукашэнку – «Пачуйце нас! Мы не звяры. Мы ваш народ».

 BELSAT 

8 дзён таму жанчыны, чые блізкія адбываюць пакаранне за ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў, пачалі бестэрміновую галадоўку.

Летась кожны пятнаццаты з усіх асуджаных па краіне праходзіў менавіта паводле 328 артыкулу. Вінаватымі паводле яго былі прызнаныя каля трох тысячаў чалавек.

«Яго затрымалі ў мой дзень народзінаў. Пазычыў грошы, каб мне ружу набыць», – узгадвае Алена Ступчык, удзельніца руху «Маці 328», дзень, калі затрымалі ейнага 19-гадовага сына. Хлопец быў асуджаны па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса на 10,5 гадоў.

«Я хачу звярнуцца да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Пачуйце нас! Далей так не можа быць. Суд павінен быць справядлівы. Тыя, хто парушыў закон павінны адказваць толькі за зробленае. Пачуйце матак! У нас не проста разрываецца душа. Яна стогне! Такіх людзей тысячы. Праз 10 гадоў яны ваўкамі выйдуць з турмаў», – звярнулася да кіраўніка Беларусі Алена Ступчык у эфіры праграмы «Белсат».

«Падае ўзровень цукру. Нам параілі дадаваць у ваду лыжачку мёду. Ніхто з нас не галадаў і не чакаў, што будзе так цяжка», – кажа галадоўніцы Таццяна Канеўская (удзельніца галадоўкі ў Калінкавічах).

Нагадаем, сваячкі асуджаных па «наркатычным» артыкуле трымаюць галадоўку ў Пухавіцкім раёне і ў Калінкавічах.

Больш у відэаматэрыяле!

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить