БХД і «Матчын рух 328» пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы

БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы

У Менску 10 кастрычніка па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пры ўдзеле “Матчынага руха 328”, прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руха “За свабоду” адбыўся круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі”. Ад БХД удзел у ім узялі сустаршыня Віталь Рымашўскі і лідар ХДР Вольга Кавалькова.

Удзельнікі круглага стала абмяняліся інфармацыяй пра выпадкі незаконных судоў, прынамсі па артыкуле 328 КК за выраб і распаўсюд наркотыкаў. Сваякі асуджаных па гэтым артыкуле прывялі вялікую колькасць прыкладаў, калі аператыўнікі самі прымушалі маладых людзей распаўсюджваць наркотыкі, калі справы фабрыкаваліся дзеля павышэння па службе альбо з-за помсты, у выніку чаго маладзёны атрымлівалі тэрміны зняволення па 8-12 гадоў.

Удзельнікі мерапрыемства вырашылі сумесна падрыхтаваць і правесці прэс-канферэнцыю за рэформу судовай сістэмы і пачаць грамадскую кампанію з патрабаваннем спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі, правесці судовую рэформу і забяспечыць незалежнасць судоў.

Кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

“Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд наркотыкаў могуць асудзіць абсалютна любога. Любому следчыя і аператыўнікі могуць падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе, за што суды даюць па 10 гадоў няволі.

Беларуская судовая сістэма пайшла далей за сталінскую, у выніку чаго апраўдальных прысудаў суды выносяць у некалькі разоў менш за жахлівыя, бесчалавечныя суды часоў Сталіна. І абвінавачванні, якія выносіць следства, суды ў абсалютнай большасці падтрымліваюць. Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд і выраб наркотыкаў сядзяць больш за 10 тыс. чалавек.

У той жа час кіраўнікі МУС, КДБ, якія дапусцілі распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсаў, у жудасных маштабах, калі яны фактычна легальна прадаваліся на вуліцах беларускіх гарадоў, не панеслі ніякага пакарання. Відавочна, што звышпрыбыткі ад наркабізнэсу ішлі ў тым ліку і на подкуп сілавых структур.

Прынамсі, кіраўнікоў МУС і КДБ трэба судзіць за злачынную халатнасць. Яны спасылаюцца на тое, што не было прававых нормаў, якія б дазвалялі спыняць распаўсюд спайсаў. Але, калі паглядзець на статыстыку, можна пераканацца, што распаўсюджвальнікаў спайсаў не затрымлівалі нават за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У той жа час за яе каралі нават пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі каля метро. А распаўсюджвальнікаў спайсаў нібыта не было, за што затрымліваць.

Гэта абсалютная хлусня. За скалечаныя лёсы злачынцы мусяць панесці пакаранні. Мы будзем таксама патрабаваць перагляду спраў асуджаных па арт. 328, бо яны вяліся з парушэннямі КПК. Часта людзей асуджвалі толькі на падставе сведчанняў аднаго наркамана. У многіх выпадках суды былі зачыненымі.

Спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі – гэта не толькі абараніць асуджаных, але і кожнага беларуса, кожную беларускую сям’ю. Гэтую задачу мы ставім на бліжэйшы час”.

БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы
БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы
БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы
БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы
БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы
БХД і Матчын рух “328” пачынаюць кампанію за рэформу судовай сістэмы

БХД

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить