“Матчын рух 328”: Больш жорсткія ўмовы не вырашаць праблему

Патрабаванне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання асуджаных за нарказлачынствы з’яўляюцца відавочным прыкладам парушэння правоў чалавека і праявай бездапаможнасці ўлады ў справе барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў. Такой думкі прытрымліваецца старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнню сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар. Па словах грамадскай актывісткі, жорсткія ўмовы ўтрымання ніякім чынам не спрыяюць вырашэнню праблемы: – Суворае пакаранне ніяк не зробіць лепей таго, што напэўна ёсць. Хацелася б верыць, што ўсё ж такі наш прэзідэнт негледзячы на вось гэтыя свае заявы пра ўзмацненне зразумее, што адной жорсткасцю нельга паўплываць на рашэнне гэтай праблемы.

Чытай больш на Радыё Рацыя

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить