«Маці 328» з Пухавіцкага раёну і Калінкавіч спыняць галадоўку 11 траўня, пойдуць да Лукашэнкі.

 Радыё Свабода 

 

«Маці 328» з Пухавіцкага раёну і Калінкавіч спыняць галадоўку 11 траўня, пойдуць да Лукашэнкі.
Удзельніцы галадоўкі ў Калінкавічах 28 красавіка 2018 году © svaboda.org

Як заявіла Свабодзе лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар, 4 галадоўніцы ў Пухавіцкім раёне намераныя з 11 траўня спыніць галадоўку і далучыцца да актывістак з Калінкавіч, якія зьбяруцца заўтра ў другой палове дня каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб перадаць сваю заяву.

«Маці 328» з Пухавіцкага раёну і Калінкавіч спыняць галадоўку 11 траўня, пойдуць да Лукашэнкі.
Галадоўшчыцы ў вёсцы Востраў, Пухавіцкі раён © svaboda.org
Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:
  • 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Калінкавічах і Востраве 14-я суткі. 10 траўня да іх далучылася Людміла Лабко зь Ліды.
  • 11 траўня галадоўніцы з Калінкавічаў паедуць у Менск, каб каля адміністрацыі Лукашэнкі завяршыць галадоўку.
  • Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці што да спажыўцоў наркотыкаў.
  • Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Калінкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • У Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні паводле «наркатычнага» артыкула 328.

«Дзяржава правярае нас на трываласьць», — «Маці 328» на 14-ы дзень галадоўкі

У Калінкавічах і Пухавіцкім раёне 14-ы дзень працягваюць галадоўку шэсьць жанчын, удзельніц руху «Маці 328». Яны патрабуюць зьменаў у антынаркатычнае заканадаўства і перагляду крымінальных спраў сыноў і мужоў, асуджаных на вялікія тэрміны зьняволеньня за спажываньне наркатычных рэчываў.

Тацяна Канеўская
Тацяна Канеўская © svaboda.org

«Крыўдна і прыкра разумець, што дзяржава правярае нас на трываласьць. Мы ўжо два тыдні бязь ежы. Ва ўсіх моцная слабасьць. Трымаемся, бо хочам дапамагчы сваім дзецям», — заявіла Свабодзе адна з галадоўніц, Тацяна Канеўская.

Напярэдадні жанчын наведаў старшыня Калінкавіцкага райсавету Віктар Замосьцік. Паведаміў, што абяцаны адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта пра тэрмін разгляду ў Палаце прадстаўнікоў паправак у антынаркатычнае заканадаўства пакуль не падрыхтаваны.

Таму 11 траўня, кажа Канеўская, галадоўніцы з Калінкавіч, а таксама з Пухавіцкага раёну, хочуць прыехаць у Менск да будынка адміністрацыі прэзыдэнта, каб запатрабаваць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ды атрымаць адказ на свае запыты, пададзеныя Натальлі Качанавай 2 траўня.

АЯ, Алег Грузьдзіловіч

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить