Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене наркатычнага артыкула

 Радыё Свабода 

 

Удзельнікі руху «Маці 328», якія патрабавалі зьмякчэньня крымінальнай адказнасьці за «наркатычныя» злачынствы © svaboda.org

Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене крымінальнага артыкула 328, піша БелТА.

Што прапануюць зьмяніць?

  1. «Максымальная адмова» ад пазбаўленьня волі як пакараньня.
  2. Адказнасьць будзе прадугледжвацца толькі, калі была нанесена шкода.
  3. Памер буйной і асабліва буйной шкоды, за якую будзе крымінальная адказнасьць, «істотна» павялічваецца.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:
  • Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі. Працягвае галадаць толькі Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала галадоўку10 траўня.
  • 11 траўня жанчыны з Каленкавіч прыехалі ў Менск і завяршылі галадоўку каля адміністрацыі Лукашэнкі.
  • Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьня адказнасьці для спажыўцоў наркотыкаў.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавіч сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы яны адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Каленкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. Ад 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить

Подписаться на уведомления об обновлениях на сайте в Telegram  
Не забудьте в открывшемся окошке внизу нажать "присоединиться".