Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).

 Гомельская вясна 

 

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).
У залі паседжанняў суду

Маці асуджаных за наркотыкі прапанавалі зладзіць збор сродкаў для выплаты штрафу журналістке – фрылансеру Ларысе Шчыраковай, якую суд Калінкавіцкага раёну пакараў за асвятленне галадоўкі шасці актывістак “Матчынага руху 328”, якія дамагаліся асабістай сустрэчы з Лукашэнка, перагляду крымінальных спраў па наркатычнаму артыкулу і зменаў у антынаркатычнае заканадаўства. Журналістка зрабіла некалькі онлайн – трансляцый з кватэры, дзе цягам амаль дзвух тыдняў адбывалася галадоўка пратэсту.

28 мая суддзя Калінкавіцкага суду Святлана Кугейка за гэта пакарала штрафам Ларысу Шчыракову. Актывісты “Матчынага руху” з Калінкавічаў, Мазыра і Гомля прыйшлі на суд каб падтрымаць журналістку.

“Мяне вельмі цешыць прапанова актывістак сабраць сродкі для аплаты штрафу, – каментуе Ларыса Шчыракова. – Гэта кажа, што грамадства становіцца больш салідарным, ёсць ужо ўсведамленне, што аб’яднаныя – мы сіла, што без падтрымкі адзін аднаго мы не выстаім. Я пераканана, каб на суды над журналістамі прыходзіла па 40 – 50 чалавек, – гэта бы спыніла пераслед за прафесійную дзейнасць. Такіх праяў салідарнасці ўлады баяцца”.

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).
На знак пратэсту супраць пераследу журналістка прыйшла ў суд з завязаным ротам

 

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).

 

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).
Ларыса Шчыракова і блогер Віталь Манько

 

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).

 

Актывісткі “Матчынага руху” праяўляць салідарнасць з журналісткай (+ фота).
Ларысы Шчыракова і актывісткі “Матчын рух 328”

 

Аўтар: Ганна Кавальчук

Фота: Дзяніс Рабянок

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить