«Вы капаеце Лукашэнку яму ў поўны рост», — «Маці 328» у Палаце прадстаўнікоў патрабуюць зьменаў ў «антынаркатычны» артыкул.

 Радыё Свабода 

 

«Вы капаеце Лукашэнку яму ў поўны рост», — «Маці 328» у Палаце прадстаўнікоў патрабуюць зьменаў ў «антынаркатычны» артыкул.
Тацяна Канеўская, адна зь лідэраў руху «Маці 328», архіўнае фота

«Вы ня мусіце шукаць аніякіх адгаворак. Вашая задача —​ падоўжыць сэсію і прыняць законапраект». Ранкам 20 сьнежня сваякі зьняволеных паводле 328-га артыкулу прыйшлі ў Палату прадстаўнікоў і патрабавалі працягнуць разгляд законапраекту.

​19 сьнежня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты выключылі з законапраекту аб зьменах у Крымінальны кодэкс папраўкі ў так званы «антынаркатычны» 328-ы артыкул Крымінальнага кодэксу.

Наступная сэсія пачнецца толькі 2 красавіка. Тады да разгляду зьменаў у 328 артыкул могуць вярнуцца разам зь іншымі папраўкамі. Паводле дэпутата Васіля Чэкана, які прадстаўляў дакумэнт на сэсіі, застаюцца супярэчнасьці зь «некаторымі дзяржаўнымі структурамі наконт мэтазгоднасьці зьмякчэньня пакараньня».

Пазьней ён удакладніў для журналістаў, што гаворка пра МУС і Вярхоўны суд.

Ранкам 20 сьнежня сваякі зьняволеных паводле 328-га артыкулу прыйшлі ў Палату прадстаўнікоў і запатрабавалі працягнуць разгляд законапраекту. Зь імі сустрэліся старшыня камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Валянцін Міхневіч і дэпутат Васіль Чэкан.

«Сваімі дзеяньнямі вы капаеце Лукашэнку яму ў поўны рост, бо народ бачыць уладу праз вас», — сказала адна з маці падчас сустрэчы са старшынём камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Валянцінам Міхневічам і дэпутатам Васілём Чэканам.

«Што вы можаце паабяцаць па гэтым законапраекце?», — запыталася прадстаўніца Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, каб падвесьці вынікі сустрэчы.

«Што мы будзем зь ім працягваць працаваць», — адказаў Валянцін Міхневіч.

Дамагчыся сустрэчы са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам «Маці 328» не ўдалося.

«Я не кажу вам дзякуй за вашую працу. На жаль, вы не далі рады той задачы, якую народ на вас усклаў. Вашая задача была зрабіць так, каб напружаньне ў грамадзтве спала да мінімуму. Вы абяцанкамі задурылі галаву маці», – сказала ў канцы сустрэчы актывістка руху Тацяна Канеўская.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць:
  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • 8 траўня Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці спажыўцоў наркотыкаў.
  • 29 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні ўхваліла законапраект аб зьмене Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў Беларусі, якія прадугледжваюць зьмякчэньне пакараньняў за наркатычныя злачынствы.
  • Законапраект мусіў разглядацца ў другім чытаньні на асеньняй сэсіі Палаты, але гэтага не адбылося.
  • Супраць зьмякчэньня антынаркатычнага заканадаўства выступала Міністэрства ўнутраных спраў і асабіста міністар Ігар Шуневіч.

 

Рекомендуем прочитать

1
Отправить ответ

avatar
7777
1 Цепочек
0 Ответов в цепочках
1 Подписчиков
 
Самый обсуждаемый комментарий
Горячая тема обсуждения
1 Комментаторов
Алла Последние прокомментировавшие
  Подписаться  
новые сверху старые сверху популярные
Уведомить
Алла
Гость
Алла

Шуневичу, перед тем как выступать против, надо провести ревизию проведенных ОРД, ОРМ и признать, что его подчинённые злостно нарушают законы и принести публичные извинения за их действия и парочку показательных судов над такими подчинёнными. Круговая порука.