“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі.

 Вiцебская вясна 

“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі.У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, які адзначаецца 1 сакавіка, віцебскія актывісты “Руху маці 328” інфармавалі гараджан аб небясьпецы ўцягваньня школьнікаў і моладзі ў наркабізнэс у якасьці кур’ераў інтэрнэт-крамаў.

“У цяперашні час у нашай краіне пачасьціліся выпадкі масавага ўцягваньня школьнікаў і моладзі ў наркабізнэс шляхам працаўладкаваньня ў якасьці кур’ера (закладчыка) ў інтэрнэт-крамы, якія спэцыялізуюцца на продажы псыхаактыўных рэчываў. Запрашэньні прыходзяць як праз прыватныя паведамленьні ў сацсетках і мэсэнджэрах, так і праз навочную рэкляму адрасоў на прыпынках грамадзкага транспарту і фасадах дамоў”, – гаворыцца ва ўлётцы.

“Памятайце! Праца кур’ерам у дадзеным выпадку падпадае пад крымінальную адказнасьць, якая наступае ад 14 гадоў (!), кваліфікуецца як злачынства, зьдзейсьненае ў складзе міжнароднай арганізаванай злачыннай групы і караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці (артыкул 328, ч. 3-5 КК РБ)”, – папярэджваюць актывісты.

“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі.
“Будзьце пільныя! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!” – заклікаюць “Маці-328”.

Актывістка Натальля Шарыпа кажа, што бацькі асуджаных паводле арт. 328 будуць раздаваць такія ўлёткі штодзень, бо дзяржава не дае рады з засільлем наркарэклямы ў беларускіх гарадах.

“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі.

“Беражыце сябе!” Бацькі асуджаных па арт. 328 раздавалі ў Віцебску ўлёткі.

Натальля паведаміла таксама, што падобныя ўлёткі будуць разасланыя ў розныя дзяржустановы, у прыватнасьці ў Віцебскі аблвыканкам і гарадзкія аддзелы адукацыі, з просьбай аб дапамозе ў распаўсюдзе інфармацыі.

“Застаючыся абыякавымі і адпраўляючы за краты маладых людзей, якія аднойчы памыліліся, мы дазваляем “квітнець” сапраўднаму наркабізнэсу”, – мяркуюць удзельнікі “Руху маці 328”.

Нагадаем, што нядаўна актывісткі зьвярнуліся да прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі ды іншых высокапастаўленых чыноўнікаў з адкрытым лістом.

Зьміцер Міраш, фота аўтара

Рекомендуем прочитать

2
Отправить ответ

avatar
7777
2 Цепочек
0 Ответов в цепочках
2 Подписчиков
 
Самый обсуждаемый комментарий
Горячая тема обсуждения
2 Комментаторов
гостьAtma.Jx Последние прокомментировавшие
  Подписаться  
новые сверху старые сверху популярные
Уведомить
Atma.Jx
Гость
Atma.Jx

вот правильное содержание листовки

От случайных отравлений алкоголем 1 461 человек в 2016 году
80 человек умерло в Беларуси от передозировки наркотиков за последние два года

Но молодежь за травку сидит в колониях строгого режима и это все равно что смерть, как и заявлял в своем декрете президент. Все это вылядит как борьба с народом, а не борьба с наркоманией.

гость
Гость
гость