«Злезці з гераіну дапамагла не турма і не дзяржава». Барацьба з наркотыкамі ў Беларусі не працуе.

 BELSAT 

Кожны з нас чуў, што менш чым за грам марыхуаны ў Беларусі садзяць на 5-10 год. Але пры такіх жорсткіх пакараннях псіхатропы тонамі працягваюць трапляць у нашу краіну, і здабыць іх праз інтэрнэт даволі проста.
Магчыма, трэба пераглядзець заканадаўства ды змяніць метады барацьбы з наркотыкамі ў Беларусі? Пра гэта ў студыі разважаюць эксперты, а таксама былыя наркаспажыўцы.

Псіхіятр-нарколаг Кірыл Жаранкоў адзначае, што велізарнае значэнне мае выхаванне ў сям’і, адукацыя ў школе.

«У нашым грамадстве ад тэмы наркотыкаў ухіляюцца, але калі казаць пра гэту праблему больш, часцей, то гэта дасць сацыяльны эфект, спадзе сацыяльнае напружанне», – кажа лекар.

Юрыст Стас Шашок падкрэслівае, што сённяшнія метады барацьбы з наркотыкамі ў Беларусі не працуюць.

«Трэба змагацца не супраць наркотыкаў, не супраць прапановы, а супраць попыту. Бо пакуль ёсць попыт, заўсёды будзе прапанова!», – упэўнены Шашок.

Яўген Тажэеў 9 год сядзеў на самых цяжкіх наркотыках, яго родны брат памёр ад перадозу. Былы наркаспажывец тлумачыць: «Наркамана не спужаць ніякімі тэрмінамі». Самога Яўгена выратавала не турма і не дзяржава, а прыход да веры.

Больш пра сітуацыю з наркотыкамі ў Беларусі глядзіце ў прэмʼерным выданні ток-шоу «Кожны з нас»

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить