Маці асуджаных за наркотыкі: Усю дзейнасць міліцыя скіравала супраць спажыўцоў наркотыкаў, а не распаўсюджвальнікаў (ФОТА, ВІДЭА)

Ларыса Шчыракова belsat.eu

Маці асуджаных за наркотыкі: Усю дзейнасць міліцыя скіравала супраць спажыўцоў наркотыкаў, а не распаўсюджвальнікаў (ФОТА, ВІДЭА)

У Жлобіне 16 сваякоў асуджаных за наркотыкі людзей з Гомлю, Бабруйску, Магілёва, Буда–Кашалёва і Жлобіна запісалі пранізлівы відэазварот да грамадскасці, Лукашэнкі, міліцыянтаў, суддзяў, дэпутатаў ды праваслаўнай царквы.

Маці і блізкія асуджаных кажуць пра надта жорсткія і несправядлівыя прысуды ў дачыненні да распаўсюджвальнікаў, пра барацьбу праваахоўных органаў з нарказалежнымі, а не з наркотыкамі, пра міліцэйскае бязмежжа і судовыя памылкі падчас разглядаў спраў па наркатычнаму артыкулу 328 КК РБ.

Актывісты «Матчынага руху» заклікаюць да шырокага грамадскага абмеркавання праблемы і дыялогу грамадскасці з міліцыяй, суддзямі, мытнікамі, медыкамі, педагогамі з мэтай прафілактыкі злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.

Толькі супольнымі намаганнямі, перакананы актывісты, можна адолець наркатычную навалу, якая захлынула Беларусь.

Рекомендуем прочитать

1
Отправить ответ

avatar
7777
1 Цепочек
0 Ответов в цепочках
0 Подписчиков
 
Самый обсуждаемый комментарий
Горячая тема обсуждения
1 Комментаторов
Михаил Последние прокомментировавшие
  Подписаться  
новые сверху старые сверху популярные
Уведомить
Михаил
Гость
Михаил

Бесполезно обращаться к усатому неадеквату. Он лично покрывает ментовский беспредел.