“Матчын рух 328” звярнуўся ў Amnesty International

Актывісты незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” звярнуліся ў праваабарончую арганізацыю Amnesty International з мэтай звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на парушэнні правоў асуджаных за нарказлачынствы. У дачыненні да гэтай катэгорыі правапарушальнікаў супрацоўнікі беларускай міліцыі адкрыта ўжываюць катаванні з мэтай атрымання патрэбных сведчанняў. Як вынік – 80% нарказалежных прыцягваюцца да адказнасці не за ўжыванне, а за распаўсюд наркотыкаў, сцвярджаюць аўтары звароту.
umowy2
Паводле ініцыятаркі стварэння грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларысы Жыгар, актывісты арганізацыі фіксуюць сотні парушэнняў заканадаўства па ўсёй краіне:
Адной жорсткасцю нельга паўплываць на рашэнне праблемы з наркотыкамі. Калі чалавека затрымалі, яму мусяць даць адваката. Але гэта ў нас не практыкуецца. Прымяняюцца катаванні. Суцэльнае парушэнне заканадаўства.

Аўтары ліста ў праваабарончую арганізацыю Amnesty International прыводзяць шматлікія факты фальсіфікацыі справаў у дачыненні да сваіх родных, многія з якіх адбываюць доўгія тэрміны турэмнага зняволення за злачынствы, якіх насамрэч не здзяйснялі.
Беларускае Радыё Рацыя

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить