Записи с меткой «Радыё Свабода»

Актывісткі «Маці 328» спынілі галадоўку ў Лідзе. Лукашэнка «ня можа» іх прыняць.

  19 траўня, на дзесятыя суткі галадоўкі, актывісткі руху «Маці 328» зь Ліды Людміла Лапко і Алена Мікалаюк атрымалі адказ з адміністрацыі Лукашэнкі. Ён іх не задаволіў, але галадоўку жанчыны вырашылі прыпыніць і будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Лідзкія актывісткі Людміла Лапко і Алена Мікалаюк галадалі 10 …

У Магілёве судзяць за наркотыкі 18-гадовую дзяўчыну. «Маці 328» заклікаюць да гуманнасьці.

  У Магілёве чарговы суд паводле «наркатычнага» артыкулу. У незаконным абарачэньні псыхатропных рэчываў абвінавачваецца 18-гадовая Ўльляна Г. Дзяўчыне інкрымінуецца 3 частка 328 артыкулу з максымальным пакараньнем да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. У матэрыялах справы згадваецца адзін эпізод злачыннай дзейнасьці. Справу разглядае судзьдзя Кастрычніцкага суду Магілёва Жана Пушкіна. «Маці 328»: Гатовыя да радыкальных …

Да лідзкай галадоўніцы ўлады выклікалі лекара і абяцалі запісаць яе на прыём да дэпутата

  У Лідзе шостыя суткі працягваюць галадаць дзьве актывісткі руху «Маці 328» — Людміла Лапко і Алена Мікалаюк. Сёньня прадстаўнікі райвыканкаму пацікавіліся станам здароўя адной зь іх, Людмілы Лапко. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Людміла Лапко і Алена Мікалюк зь Ліды пачалі галадоўку 10 траўня. 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Калінкавічах …

«Маці 328» атрымалі адказ ад Качанавай, патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам.

  Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі даслала актывісткам руху «Маці 328» адказ на іх патрабаваньні. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі. Працягвалі галадаць Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала галадоўку 10 траўня і Алена Мікалюк, якая далучылася да яе на выходныя дні. Саўмін накіраваў …

«Маці 328»: У Лідзе галадаюць трое жанчын.

  Людміла Лапко з Ліды галадае з чацьвярга, у пятніцу да яе далучылася лідчанка Алена Мікалаюк, а ў суботу — Натальля Горбач з Горадні. Усе спадарыні фізычна пачуваюцца здавальняюча. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі. Працягвае галадаць Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала …

Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене наркатычнага артыкула

  Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене крымінальнага артыкула 328, піша БелТА. Што прапануюць зьмяніць? «Максымальная адмова» ад пазбаўленьня волі як пакараньня. Адказнасьць будзе прадугледжвацца толькі, калі была нанесена шкода. Памер буйной і асабліва буйной шкоды, за якую будзе крымінальная адказнасьць, «істотна» павялічваецца. 27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы …

«Маці 328»: У Лідзе да галадоўкі далучылася яшчэ адна жанчына.

  Алена Мікалаюк пачала галадаць разам зь Людмілай Лапко. Паводле яе, галадоўка — крок адчаю, каб улады пачулі ўсіх маці, якія галадаюць. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі. Працягвае галадаць Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала галадоўку 10 траўня. Да яе на выходныя …

«Маці 328» з Пухавіцкага раёну спынілі галадоўку. Калінкавіцкія едуць да адміністрацыі Лукашэнкі.

  Актывісткі руху «Маці 328», якія галадалі у Пухавіцкім раёне, заявілі Свабодзе, што сёньня, 11 траўня, пачалі выхад з галадоўкі «з прычыны фізычнага стану». Ацыя пратэсту працягвалася 15 дзён. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі. Працягвае галадаць толькі Людміла Лапко зь Ліды, якая …

Наркаманаў трэба лячыць, а не саджаць на 10 гадоў, — Вольга Кавалькова.

  Госьць «Інтэрвію тыдня» — сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова. Яна тлумачыць, чаму БХД падтрымлівае «Маці 328», распавядае, чаму ўлады не гатовыя прызнаваць свае памылкі, і адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці лічыць сябе фэміністкай. Даюць вельмі вялікія тэрміны толькі за намер на збыт наркотыкаў, які нават не даказаны — Беларуская хрысьціянская дэмакратыя вельмі актыўна …

Эстафета протеста «Матерей 328» перешла в Лиду.

Лидчанки присоединяются к бессрочной голодовке. Лидчанки присоединяются к бессрочной голодовке. Активистки движения «Матери 328», которые голодали в Пуховичском районе, заявили «Радыё Свабода», что сегодня, 11 мая, начали выход из голодовки «вследствие физического состояния». Их акция протеста продолжалась 15 дней. «Это сложнее, чем мы думали, и поэтому должны остановиться, чтобы сохранить здоровье. Вторая причина – эстафета …

5 прапаноў дэпутаткі Канапацкай, як зьмяніць «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу.

  Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 10 траўня прэзэнтавала прапановы зьмяненьняў у «наркатычны» артыкул 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Канапацкая падрыхтавала прапановы супольна з прадстаўнікамі афіцыйна не зарэгістраванай партыі «Беларускай хрысьціянская дэмакратыя». У чым сутнасьць прапаноў Дзеці да 18 гадоў не павінны падлягаць крымінальнаму перасьледу. Цяпер жа крымінальная адказнасьць за захоўваньне і збыт наркотыкаў існуе з …

«Маці 328» з Пухавіцкага раёну і Калінкавіч спыняць галадоўку 11 траўня, пойдуць да Лукашэнкі.

  Як заявіла Свабодзе лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар, 4 галадоўніцы ў Пухавіцкім раёне намераныя з 11 траўня спыніць галадоўку і далучыцца да актывістак з Калінкавіч, якія зьбяруцца заўтра ў другой палове дня каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб перадаць сваю заяву. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Калінкавічах …

«Маці 328» з Калінкавічаў паедуць у Менск, каб каля адміністрацыі Лукашэнкі завяршыць галадоўку.

  Пра гэта Свабодзе паведаміла Ліяна Шуба, адна з шасьці жанчын, якія 13 сутак галадаюць у Калінкавічах. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Калінкавічах і Востраве 13-я суткі. 11 траўня галадоўніцы з Калінкавічаў паедуць у Менск, каб каля адміністрацыі Лукашэнкі завяршыць галадоўку. Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці што да …

У Горадні актывістку руху «Маці 328», якая папярэдзіла пра галадоўку, выклікалі ў гарвыканкам.

  Актывістка руху «Маці 328» Натальля Горбач мела сёньня размову з намесьніцай старшыні Горадзенскага гарвыканкаму Зояй Кулешай. Паводле Горбач, на размову ў гарвыканкам яе запрасілі праз тэлефон. Яна адна з тых актывістак, хто падаваў на мінулым тыдні зварот з паведамленьнем аб пачатку галадоўкі ў Горадні. Намесьніца старшыні гарвыканкаму Зоя Кулеша цікавілася ў Натальлі Горбач яе …

Галадоўніцы з руху «Маці 328» з таблеткамі глюкозы сустрэлі Дзень Перамогі.

  13-ы дзень у Каленкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 11 маці, чые дзеці і мужы асуджаныя на вялікія тэрміны паводле крымінальнага антынаркатычнага артыкулу 328. «Пачуваемся адпаведна тэрміну галадаваньня, — кажа Свабодзе Ліяна Шуба. — Думаю, што маёй бабулі Веры, партызанцы, вязьню канцлягера, у вайну было нашмат цяжэй. І дзеду па бацькавай лініі на фронце было …

5 пытаньняў арганізатарцы пратэсту руху «Маці 328» Ларысе Жыгар на 13 дзень галадоўкі.

  На 9 траўня ў Беларусі працягваюць галадаць 11 жанчын з руху «Маці 328». Зь іх 6 у Каленкавічах, 4 у Пухавіцкім раёне, а таксама Ларыса Жыгар, якая днямі пераехала ў Горадню. Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»: 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца. Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў …

«Гэта дзеці, якія вырасьлі пры яго ўладзе». Што б сказалі Лукашэнку маці зьняволеных.

  Чаму пераважна маці найбольш адчайна і пасьлядоўна змагаюцца за сваіх дзяцей? Як эфэктыўна змагацца з наркотыкамі? Абмяркоўваюць актывісткі руху «Маці 328» Ларыса Жыгар з Горадні, Тацяна Канеўская, якая прадстаўляе групу актывістак у Каленкавічах, і Натальля Шарыпа зь Віцебску. Што б сказалі маці Аляксандру Лукашэнку: Натальля Шарыпа: Як так здарылася, што такая вялікая колькасьць людзей …

Галадоўніцы патрабуюць адказу ад прэзыдэнцкай адміністрацыі.

  7 траўня група падтрымкі жанчын з руху «Маці 328» ідзе да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб нагадаць пра галадоўку, спытаць пра тое, як чыноўнікі рэагуюць на патрабаваньні галадоўніц, і прысьпешыць абяцаны адказ ад Натальлі Качанавай. Што важна ведаць: 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца, частка зь іх, верагодна, спыніць …

«Матери 328»: Лукашенко нас не услышал.

  Активистки движения «Матери 328», которые добиваются либерализации антинаркотической статьи 328 Уголовного кодекса, а также пересмотра дел родственников, и голодают 12-й день, отреагировали на заявление Лукашенко. Голодающие из Калинковичей успели через интернет ознакомиться с высказываниями Лукашенко о голодовке «Матерей 328» в интерпретации председателя Верховного суда Валентина Сукало. Лариса Жигарь, лидер движения «Матери 328», в интервью …

Ціск і ўмяшаньне ў правасудзьдзе. Лукашэнка адказаў галадоўніцам з руху «Маці 328».

  Аляксандар Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасьці паслабленьня адказнасьці распаўсюднікаў наркотыкаў, але дапусьціў магчымасьць пэўных паслабленьняў да спажыўцоў. Пра гэта па выніках сустрэчы з Лукашэнкам расказаў журналістам старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала, паведамяе БЕЛТА. «Кіраўнік дзяржавы адназначна адзначыў, што паслабленьня ў дачыненьні збытчыкаў і распаўсюднікаў наркотыкаў быць ніякага ня можа. У дачыненьні да спажыўцоў магчымыя нейкія …

«У вачах ужо цёмна». У Пухавіцкім раёне і Каленкавічах працягваюць галадоўку 11 актывістак руху «Маці 328».

  На 12-ы дзень пратэсту актывістак руху «Маці 328» 4 жанчыны галадаюць у Пухавіцкім раёне. «Мы саступаць не зьбіраемся, ва ўсякім разе пакуль няма адказу ад Качанавай і пакуль ня будзе каму перадаць эстафэту галадоўкі», — заявіла Свабодзе Алена Кузьміна, на ўчастку якой у вёсцы Востраў праводзяць пратэставую галадоўку актывісткі руху «Маці 328». Што важна …