Записи с меткой «Радыё Рацыя»

Павел Севярынец: Улады ідуць на саступкі.

Павел Севярынец: Улады ідуць на саступкі.

„Сядзець як забойцы, а нават і больш павінны наркадылеры, тыя хто арганізоўвае наркатрафік, а не тыя, хто ўпершыню паспрабаваў наркотыкі”, – лічыць сустаршыня аргакамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Справа па зменах у антынаркатычным заканадаўстве набыла грамадскі рэзананс, таму ўлады і ідуць на саступкі, але змены будуць хучэй касметычнымі, заўважае палітык: – …

Людміла Лапко: Я буду галадаваць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі прэзідэнта.

Людміла Лапко: Я буду галадаваць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі прэзідэнта.

У Лідзе працягваюць галадаваць дзве жанчыны – Людміла Лапко і Алена Мікалюк. Іх сыны асуджаныя за наркотыкі. Маці патрабуюць перагляду справаў. Лапко галадуе ўжо 8-мы дзень: – Я пачынала галадоўку разам з актывістамі „Маці 328”. Але з-за таго, што было прынятае рашэнне спыніць галадоўку, я напісала зварот да прэзідэнта і папрасілі паспрыяць разабрацца са справай …

«Матчын рух 328»: Улады чакаюць, калі маці пачнуць паміраць?

Восьмые сутки: матери осужденных по наркотической статье не видят повода прекращать голодовку.

  Актывісткі «Матчынага руху 328» сабраліся каля адміністрацыі кіраўніка краіны, каб напісаць чарговы зварот ды нагадаць уладам, што ўжо адзінаццаць дзён працягваецца галадоўка іх паплечніц. Ніякага адказу на патрабаванні прадстаўнікоў руху ўлады не далі. Кажа Марына Смалярэнка: – Мы хочам дыялога. Каб нас пачулі. Каб нам арганізавалі сустрэчу з прэзідэнтам. І мы сёння сюды прыйшлі …

Працягваецца галадоўка актывістак „Матчынага руху 328”.

11-ы дзень галадоўкі працягваюць 13 жанчынаў у Калінкавічах, Востраве і Віцебску. Іх стан здароўя пагаршаецца, частка з іх, верагодна, спыніць галадоўку 7 траўня. Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Гародні. Законапраект пра змены ў Крымінальны кодэкс у частцы пакарання за нарказлачынствы паступіць на разгляд Палаты прадстаўнікоў ужо на гэтай сесіі, якая працягнецца да 29 чэрвеня. …

Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк – сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна.

Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк – сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна.

РАДЫЁ РАЦЫЯ «Legalize Belarus». Група маладзёнаў з грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus» праводзіць кампанію за дэкрыміналізацыю канопляў. У некаторых еўрапейскіх краінах, як напрыклад у Чэхіі, наяўнасць невялікай дозы марыхуаны з’яўляецца законнай, у Беларусі ж за некалькі грамаў чалавека могуць пасадзіць на некалькі гадоў. У межах кампаніі актывісты арганізоўваюць лекцыі, прагляды адмысловых …

Змены артыкула 328 за наркотыкі плануецца прыняць на восеньскіх слуханнях

Змены артыкула 328 за наркотыкі плануецца прыняць на восеньскіх слуханнях

Радыё Рацыя У Гародні адбылася сустрэча прадстаўніц Руху “Маці-328” з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Русаком Віктарам і Пацэвічам Сяргеем. Маці і жонкі асуджаных прынеслі чарговы зварот да ўладаў паменшыць тэрміны адсідкі для сваіх сыноў і мужоў, а таксама прыклад расейскага заканадаўства, дзе размежаванне па цяжкасці злачынства за наркотыкі яскрава прапісваецца ў адрозненне ад беларускага. Кажа Ларыса …

Алег Калінкоў: У Беларусі не хочуць спыніць бескантактны продаж наркотыкаў

Алег Калінкоў: У Беларусі не хочуць спыніць бескантактны продаж наркотыкаў

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя Судовы прэцэдэнт у Гародні. Абласны суд адхіліў касацыйную скаргу грамадскіх актывістаў, якія спрабавалі супрацьдзейнічаць гандлю наркотыкамі праз інтэрнэт. Грамадскія арганізацыі “Матчын рух 328” і Таварыства абароны правоў спажыўцоў “Рэвізор” падалі пазоў у суд на беларускія банкі, якія даюць магчымасць адкрываць разліковыя рахункі без папярэдняй ідэнтыфікацыі асобы і з-за межаў Беларусі. …

“Матчын рух 328” звярнуўся ў Amnesty International

Актывісты незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” звярнуліся ў праваабарончую арганізацыю Amnesty International з мэтай звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на парушэнні правоў асуджаных за нарказлачынствы. У дачыненні да гэтай катэгорыі правапарушальнікаў супрацоўнікі беларускай міліцыі адкрыта ўжываюць катаванні з мэтай атрымання патрэбных сведчанняў. Як вынік – 80% нарказалежных прыцягваюцца да адказнасці не за ўжыванне, а …

“Матчын рух 328” звярнуўся да Святланы Алексіевіч

Ініцыятары стварэння сацыяльна асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” звярнуліся праз газету “Народная воля” з адкрытым лістом да лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч. Мэтай такога звароту з’яўляецца жаданне матуль, чые дзеці незаконна асуджаныя за распаўсюд наркотыкаў, прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да фактаў масавага знішчэння маладога пакалення беларусаў пазазаконнымі дзеяннямі праваахоўных структур. …

“Матчын рух 328” падаў дакументы на рэгістрацыю

Актывісты ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадска-асветніцкага аб’яднання “Матчын рух 328” падалі дакументы на рэгістрацыю. Маці дзяцей, асуджаных па артыкулах за наркотыкі, хочуць дзейнічаць легальна не толькі ў інтарэсах сваіх дзяцей, але і весці працу, накіраваную на зніжэнне распаўсюду і ўжывання наркотыкаў. Як зазначае старшыня арганізацыі Ларыса Жыгар, гэта спроба супольнымі намаганнямі дастукацца да ўладаў і …

Улады праігнаравалі круглы стол “Матчынага руху 328”

З ініцыятывы незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” у Гародні адбыўся круглы стол, прысвечаны сітуацыі з ужываннем і распаўсюдам наркотыкаў. На мерапрыемства былі запрошаныя прадстаўнікі міліцыі, следчага камітэта, пракуратуры, судовых установаў і дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якія без тлумачэння прычынаў праігнаравалі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі. Балючую для краіны праблему наркаманіі можна перамагчы толькі …

“Матчын рух 328”: Больш жорсткія ўмовы не вырашаць праблему

Патрабаванне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання асуджаных за нарказлачынствы з’яўляюцца відавочным прыкладам парушэння правоў чалавека і праявай бездапаможнасці ўлады ў справе барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў. Такой думкі прытрымліваецца старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнню сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар. Па словах грамадскай актывісткі, жорсткія ўмовы ўтрымання ніякім чынам не …

Ініцыятарка „Матчынага руху 328″ стала лаўрэатам праваабарончай прэміі

Ініцыятарка стварэння сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар стала лаўрэатам прэміі «Ты можаш». Узнагародай, якую заснавалі інтэрнэт — рэсурс 34mag.net і Еўрарадыё, адзначаюцца людзі і ініцыятывы ў галіне абароны правоў чалавека. Як зазначае Ларыса Жыгар, асабіста для яе прэмія — вынік грамадскай дзейнасці арганізацыі, якую яна ўзначальвае: — Глабальная праблема нумар адзін, дзе …