Замежнікам будзе дазволена спажываць марыхуану падчас Еўрапейскіх гульняў

 Новы Час 

Але гэта датычна толькі гэтак званага «медыцынскага канабісу».

Замежнікам будзе дазволена спажываць марыхуану падчас Еўрапейскіх гульняў

Грамадская кампанія Legalize Belarus атрымала адказы на свае звароты па пытанні выкарыстання кантраляваных рэчываў замежнымі заўзятарамі падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Памежны камітэт даў разгорнуты адказ, дзе патлумачыў, што кантраляваныя рэчывы, такія, напрыклад, як амфетамін і канабіс, можна правозіць на тэрыторыю Беларусі ў выглядзе лекавых сродкаў для асабістага прымянення па медыцынскіх паказаннях, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў з пазначэннем назвы і колькасці прэпарату. Пераклад дакументаў павінен быць натарыяльна завераны. Такімі дакументамі могуць з’яўляцца выпіска з медыцынскай дакументацыі пацыента ці рацэпт доктара. Дапускаецца ўвоз наркатычных сродкаў у колькасці, якая не перавышае тыднёвую патрэбу, а псіхатропных рэчываў — не больш за 90 разавых дозаў. Пры ўвозе такіх рэчываў неабходна будзе запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю.

У адказе Міністэрства ўнутраных справаў пазначана, што «для правядзення II Еўрапейскіх гульняў прынятыя ўсе неабходныя меры па аналогіі з чэмпіянатам свету па футболе 2018 году».

У той жа час, Міністэрства аховы здароўя ў сваім адказе падкрэсліла, што яно «ніколі не падтрымлівала ідэю выкарыстання канабісу, прэпаратаў на яго аснове і амфетаміну ў медыцынскіх мэтах і не плануе іх легалізацыю шляхам унясення зменаў у Рэспубліканскі пералік».

Усе матэрыялы перапіскі даступныя тут.

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить