Палата прадстаўнікоў яшчэ можа перагледзець артыкул 328

 Радыё Рацыя 

У Палаты прадстаўнікоў яшчэ ёсць шанец перагледзець артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, наперадзе яшчэ тры дні, калі могуць адбыцца слуханні. Пра гэта са спасылкай на словы намесніка старшыні парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Васіля Чэкана распавяла ўдзельніца руху “Маці 328” Ларыса Жыгар. Яна адзначыла, што верыць у станоўчы вердыкт, які зменіць заканадаўства ў гэтай галіне.

– Калі не верыць, то для чаго нешта арганізоўваць? Таму трэба верыць. Гавораць, думкі матэрыяльныя. І калі ты верыш і жывеш пазітывам, то ўсё абавязкова збудзецца. Застаецца тры дні – 13, 19 і 26 чэрвеня, у гэтыя дні можа ў другім чытанні быць прыняты законапраект разам з антыдопінгавым законапраектам.

Рух “Маці 328” патрабуе ад уладаў краіны перагледзець артыкул. З-за самага жорсткага антынаркатычнага заканадаўства за апошнія гады ў беларускія турмы адправіліся сотні падлеткаў. Сваякі вязняў распавядаюць пра стосы сфабрыкаваных спраў, па якіх маладзёны атрымалі велізарныя турэмныя тэрміны.

Кастусь Багушэвіч

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить