«Не думала, што ўсё настолькі кепска». У Варшаве паказалі фільм пра вязняў па арт. 328.

 Радыё Рацыя 
"Не думала, што ўсё настолькі кепска". У Варшаве паказалі фільм пра вязняў па арт. 328.

Наркатызацыя і аўтарытарызм. Фільм з такой назвай прэзентавалі ў самым цэнтры Варшаве на пляцоўцы пад адкрытым небам “Państwomiasto”- недалёка ад Сейма.

Стужка распавядае пра ўмовы ўтрымання вязняў, асуджаных паводле антынаркатычнага заканадаўства ў Беларусі. У стужцы сярод іншага распавядаюць пра маркіраванне вязняў спецыяльнымі лэйбламі, а таксама пра іншыя прыніжальныя практыкі.

Сваймі ўражаннямі дзеляцца наведнікі імпрэзы:

– Найважнейшай з’яўляецца адукацыя і на гэта няма контраргументаў, а не забараняць толькі загадзя прызнаючы гэтых людзей злачынцамі.

– Я чула ад сваіх знаёмых пра сітуацыю ў Беларусі, як гэта ўсё адбываецца, як гэта ўсё выглядае. Але я не ўяўляла, што ўсё настолькі дрэнна.

– Мы тут перадусім для таго, каб падтрымаць нашых сяброў і сябровак з незалежніцкіх рухаў на Беларусі, паразмаўляць пра тое, як можна змяніць наркапалітыку.

У беларускіх калоніях знаходзіцца каля 16 тысячаў вязняў, асуджаных паводле артыкулу 328. Ільвіная доля з іх – гэта спажыўцы, а не распаўсюднікі кантраляваных рэчываў, гаворыць суаўтар фільму Пётр Маркелаў, міжнародны сакратар грамадскай кампаніі “Legalize Belarus”:

– Не толькі палякаў гэта шакуе, але і ўкраінцаў, расейцаў, усіх нашых суседзяў, бо наркапалітыка ў Беларусі з’яўляецца самай жорсткай у Еўропе. Улічваючы, што ў нас аўтарытарны рэжым, улічваючы, што людзі, якіх асуджаюць па арт. 328, ідуць у турмы, якія з’яўляюцца самымі закрытымі ўстановамі ў краіне, то канешне мы ніколі не даведаемся ўсёй праўды пра зверствы, якія там чыняцца дагэтуль.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паказ фільму “Наркатызацыя і аўтарытарызм” у Варшаве быў арганізаваны польскім таварыствам “Грамадская ініцыятыва наркапалітыкі” сумесна з “Students for Liberty”.

Адам Завальня

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить
Пролистать наверх