«Маці 328» заявілі, што 3 ліпеня часова прыпыняць галадоўку.

 Радыё Свабода 

Актывісткі ініцыятывы «Маці 328» плянуюць прыпыніць галадоўку ў чаканьні сустрэчы з кіраўніцай адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, паведаміла БелаПАН адна з удзельніц акцыі пратэсту Ала Берналь.

Пасьля сустрэчы некалькіх актывістак «Маці 328» з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Мікалаем Снапковым 27 чэрвеня жанчынам паабяцалі, што сустрэча з Качанавай павінна адбыцца да 10 ліпеня.

«Таму 3 ліпеня плянуем прыпыніць галадоўку. Будзем чакаць сустрэчы з Качанавай і глядзець, што і як яна вырашыць. Калі нашы патрабаваньні будуць задаволеныя, то мы спыняем галадоўку, калі не — аднаўляем», — патлумачыла Ала Берналь.

На сёньня галадоўку па-ранейшаму трымаюць чацьвёра жанчын, іх самаадчуваньне ўвесь час пагаршаецца. «Нас штодня наведваюць мэдыкі і мы штодня падпісваем адмову ад шпіталізацыі», — распавяла Берналь. 2 ліпеня галадоўніцы пройдуць мэдыцынскае абсьледаваньне ў паліклініцы.

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить