Нашы праваахоўнікі не ведаюць як знайсці “Бацю”, ім прасцей пасадзіць малалетку: Таццяна Канеўская пра прысуд па наркатычнай справе.

Крынiца

Кацярына і Станіслаў
Кацярына і Станіслаў

У Гомлі судом Савецкага раёну вынесены прысуд па наркатычнай крымінальнай справе -10 гадоў калоніі двум непаўнагадовым, якія рабілі закладкі псіхатропных рэчываў: 17 – гадовай школьніцы Кацярыне і 18 – гадоваму Станіславу (на момант арышту быў непаўнагадовым). Іх прызналі вінаватымі  (арт. 328 ч.3. 4) у распаўсюдзе наркотыкаў і дзеянні ў складзе арганізаванай, злачыннай групы. У матэрыялах справы фігуравала яшчэ адно абвінавачанне: крадзеж наркотыкаў у іх куратара “Баці”, па гэтаму эпізоду маладзёны былі апраўданы.

На працэс з мэтай прафілактыкі злачынстваў звязаных з наркотыкамі міліцыянты запрасілі навучэнцаў аграрнага каледжу Гомля. Справу маніторылі актывісткі “Маці 328”.

Падрабязнасці ў матэрыяле карэспандэнткі сайта “Гомельская вясна” Ларысы Шчыраковай

Фота і відэа аўтара

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить
Пролистать наверх