Нам алкаголікам вас наркаманаў не паняць

 

Нам алкаголікам вас наркаманаў не паняць

Legalize Belarus запрашаюць журналістаў і ўсіх цікаўных на сустрэчу, прысьвечаную мове варожасьці ў дачыненьні да спажыўцоў псыхаактыўных рэчываў і асуджаных па артыкуле 328.

Нізкая інфармаванасьць грамадзтва па пытаньнях, зьвязаных з псыхаактыўнымі рэчывамі, прывяла да таго, што масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі сталіся сацыяльна прымальнымі. Тысячы чалавек асуджаныя на гады зьняволеньня за злачынствы без ахвяраў, але мы лёгка адмахваемся ад праблемы фразай “я супраць наркотыкаў”.

Адказнае стаўленьне да пытаньня патрабуе ведаў, якія ад нас хаваюць. Адказная журналістыка патрабуе пазбавіцца ад прапагандысцкага штампу “наркотыкі гэта зло” і перастаць спрошчваць тое, што спрошчваць нельга.

 

 

➡ Рэгістрацыя абавязковая: https://goo.gl/forms/Pa3ibTlhGtkNHpci2

 

Мерапрыемства пройдзе 29 студзеня ў прасторы “Пакой 3/0/2” (Менск, вул. Леніна, 50, 3 паверх, пакой 302). Пачатак а 19:00. Кантактная асоба — Пётр Маркелаў (+375 29 6986855).

💡 Legalize Belarus не з’яўляецца супольнай кампаніяй Грамадзкага руху “Дзея”.

 

Legalize Belarus

Минск, Беларусь

29 января в 17:00 — 29 января в 19:00

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить