Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.

 Гомельская вясна 
Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.

Такая заява прагучала на сустрэчы прадстаўнікоў ініцыятывы “Матчын рух 328” (аб’ядноўвае людзей, чые сваякі асуджаны за наркотыкі) з сустаршынёю аргкамітэту па стварэнню партыі БХД Віталём Рымашэўскім і памочнікам дэпутата парламента Ганны Канапацкай Вольгай Кавальковай. Сябры руху маюць намер паразмаўляць з журналістамі падчас урачыстага канцэрту з нагоду гадавіны ўтварэння БНР, прыцягнуць увагу ўраду і грамадскасці да неабходнасці лібералізацыі “наркатычнага” заканадаўства. Ну думку сваякоў асуджных за наркотыкі, суды даюць надта вялікія тэрміны за такога кшталту злачынствы, у законе няма дыферэнцыяцыі пакарання ў залежнасці ад тыпу (сінтэтычны ці натуральны) і вагі наркотыка, да асуджаных амаль не выкарыстоўваюць умоўна – датэрміновае вызваленне і амністыі.

У сваю чаргу, сябра БХД Віталь Рымашэўскі заклікаў сваякоў асуджаных далучыцца да збору подпісаў за рэформу судовай сістэмы, якая прадугледжвае – выбарнасць судзяў, спецыялізацыю судоў і судзяў, увядзенне суду прысяжных, разгляд асабліва цяжкіх злачынстваў павінны быць у складзе 3-х суддзяў, выбарнасць Канстытуцыйнага суду парламентам, скасаванне Следчага камітэту, наданне адвакатуры статусу самакіруемай арганізацыі юрыстаў, якія аказваюць прававую дапамогу насельніцтву, рэфармаванне турэмнай сістэмы з улікам еўрапейскіх стандартаў. Віталь Рымашэўскі зазначыў, што праз рэформу судовай сістэмы можна будзе палепшыць сітуацыю і з выкарыстаннем наркатычнага заканадаўства.

Аналагічная сустрэча адбылася з актывістамі “Матчынага руху 328” у Жлобіне. Каля 20 сябраў руху з гораду і раёну сабраліся каб абмеркаваць судовую рэформу і неабходныя змены ў наркатычным заканадаўстве.

Подпісы пад калектыўным зваротам за рэформу судовай сістэмы будуць перададзены дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай на пачатку лета. Яна мае намер ініцыяваць у  беларускім парламенце правядзенне судовай рэформы.

Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.
Сустрэча ў Жлобіне

Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.
Віталь Рымашэўскі

Сяргей Якушкін чытае ліст з зоны ад сына

Таццяна Конюхава – актывістка “Матчын рух 328” (г. Гомель)

Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.

Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.
Вольга Кавалькова

Сваякі асуджаных за наркотыкі едуць у Менск на святкаванне 100 – гадовай гадавіны БНР.

Аўтар: Ларыса Шчыракова / Фота аўтара

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить