Не спакушайся: Як дзяржава рэклямуе каноплі.

 Грамадзкі рух “Дзея” 

Гэтую рэкляму ад «Упраўленьня па наркакантролю МУС», напэўна, бачылі ўжо ўсе. Такі білборд для любога сьвядомага чалавека з’яўляецца рэклямай канабісу, піша Вячаслаў Касінераў.

Не спакушайся: Як дзяржава рэклямуе каноплі.
Рэклямны банэр у Менску. Фота — Вячаслаў Касінераў

На банэры мы бачым спасылку на біблейскі сюжэт са «зьміем», які даў Еве яблык, забаронены ў садах Эдэму. Праз гэта і тое, што Ева ня толькі сама з’ела той Яблык (дакладней, нейкі плод), а яшчэ і пачаставала ім Адама, першых двух прадстаўнікоў чалавецтва і свае ўлюблёнае стварэньне Бог прагнаў прэч з Выраю.

«Зьмій» у дадзеным выпадку выступае ў ролі зла-спакусіцеля, д’ябла, які намагаўся апаскудзіць людзкі род.

Гэтая канцэпцыя вельмі добра падыходзіла папярэднім тысячагодзьдзям фармаваньня дзяржаваў, элітаў, іерархіяў і любых іншых формаў падпарадкаваньня, бо наўпрост заклікала да таго, каб індывід не дазваляў сабе вольнасьці. Ніякіх вольнасьцяў, бо існуе вышэйшая сіла ці асоба, якая лепей ведае, што трэба чалавеку, а за непаслухмянасьць будзе караць.

Такая трактоўка цалкам адпавядае ідэялёгіі сучаснай беларускай паліцэйскай дыктатуры, якая скіраваная на перамалот і зьнішчэньне ў сваіх жорнах — паліцэйскіх, судовых і пэнітэнцыярных — усіх тых, хто выбіваецца з агульнага малюнку: разумных, моцных, актыўных, вольных. Асабліва вольных.

Чаму менавіта гэтыя якасьці? Тут мы павяртаемся да біблейскага сюжэту. «Плод», якім Ева пачаставала свайго мужа, быў з дрэва пазнаньня. Менавіта пакаштаваўшы яго першыя людзі зразумелі, што ёсьць дабро і зло. Зразумелі, што яны голыя і зрабілі сабе вопратку. І шмат чаго яшчэ. Нібыта шоры ўпалі з вачэй. І за гэта, за веды, іх прагналі. Праклялі на стагодзьдзі.

Што мы бачым зараз на гэтым банэры? Дзяржава ў выглядзе карных структураў наркакантролю лічыць сябе Богам, які мае права вырашаць, што і каму варта спазнаць і зьведаць. А галоўнае, мае права караць за непаслухмянства. Канабіс тут ня проста рэчыва, якое ўздзейнічае на стан чалавека. Марыхуана сымбалізуе тут забаронены плод, які вызваляе чалавека з путаў цемрашальна жорсткага заканадаўства па Артыкуле 328. Ну а зьмій — дакладна не драгдылер. Гэта любы вораг, які зможа апраўдаць існаваньне гэтай сыстэмы: маладзёны, якія памыліліся, ці палітычны і ідэйны апанент існуючай касьцявой постсаўковай дыктатуры, любы прагрэсыўны рух у гэтай краіне.

Што ж, наркакантроль, нават у межах бібліі вы аблажаліся, хоць і даволі шчыра выказалі сваю пазыцыю і амбіцыі быць гаспадарамі і ўладай над намі ўсімі. Фактычна, вы прарэклямавалі каноплі, як «плод пазнаньня», упісаўшы гэта ўсё ў агульны палітычны кантэкст свайго супраціву свабодзе і разьвіцьцю грамадзтва.

Калі капнуць трошку глыбей, хтанічны вобраз зьмей заўсёды ўспрымаўся нашымі продкамі пазітыўна, асабліва да прыходу манатэістычнага і даволі аўтарытарнага хрысьціянства. Вужы і іншыя «гады» неслі людзям добрыя навіны, багацьці, клады і веды.

Не вядзіцеся на падобныя «глыбокія» закіды і ясіце з дрэва пазнаньня. Толькі так мы здолеем нешта зьмяніць у гэтым «эдэме за дротам».

Не спакушайся: Як дзяржава рэклямуе каноплі.
Вячаслаў Касінераў (зьлева). Фота — Радыё Свабода

За ўдзел у пікеце за дэкрыміналізацыю абароту малых колькасьцяў кантраляваных рэчываў, што адбыўся 2 красавіка на плошчы Незалежнасьці ў Менску, Вячаслаў Касінераў быў на суткі арыштаваны, а пасьля аштрафаваны на €250.

Падпісаць пэтыцыю за дэкрыміналізацыю: https://petitions.by/petitions/1401

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить