Галадоўка «Маці 328». На 11-ы дзень пратэст працягваюць 13 жанчын.

 Радыё Свабода 

 

Сустрэча Маці 328 ў адміністрацыя прэзыдэнта 2 траўня

Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, галадаюць 11-ы дзень.

Што важна ведаць:
  • 13 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца, частка зь іх, верагодна, спыніць галадоўку 7 траўня.
  • Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Горадні.
  • Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Каленкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • У Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні паводле «наркатычнага» артыкула 328.

«Больш ляжым, беражом сілы», — галадоўніцы ў Каленкавічах

У Каленкавічах працягваюць галадоўку шэсьць жанчын, якія дамагаюцца перагляду крымінальных спраў сваіх дзяцей і мужоў, асуджаных на вялікія тэрміны за спажываньне і распаўсюд наркатычных рэчываў паводле артыкулу 328.

«Самаадчуваньне нашае адпавядае тэрміну галадоўкі: трымаемся, — паведаміла Свабодзе Тацяна Канеўская. — Цяпер радзей выходзім на прагулкі, больш ляжым, беражом сілы. Кожны дзень да нас прыяжджае „хуткая“ — замяраюць ціск, робяць, каму патрэбна, аналіз узроўню цукру ў крыві».

Галадоўніцы маюць спадзеў, што ўжо сёньня атрымаюць абяцанае паведамленьне з адміністрацыі Лукашэнкі наконт даты перагляду антынаркатычнага заканадаўства ў Палаце прадстаўнікоў.

«Паведаміць пра дату разгляду зьменаў у заканадаўства нам абяцала падчас сустрэчы ў Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава. Пачаўся новы працоўны тыдзень, таму й чакаем адказу ўжо сёньня», — дадае Канеўская.

Жанчыны рыхтуюць зварот у Вярхоўны суд з тым, каб ягоны пленум перагледзеў правапрымяняльную практыку ў судах пры вызначэньні пакараньня паводле крымінальнага артыкулу 328, калі справа ня тычыцца цяжкіх наркотыкаў і арганізацыі аптовага распаўсюду. Падобныя прапановы галадоўніцы маюць накіраваць і ў Генэральную пракуратуру.

Тацяна Канеўская паведаміла таксама, што лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пераяжджае з Пухавіцкага раёну ў Горадню, каб там падтрымаць жанчын, якія далучыліся да акцыі пратэсту.

На момант публікацыі сем жанчын галадаюць у Пухавіцкім раёне (да іх маюць прыехаць мэдыкі — пасьля агляду дзьве жанчыны, магчыма, будуць вымушаныя спыніць галадоўку), яшчэ шэсьць у Каленкавічах. Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Горадні.

У Віцебску на чацьвёрты дзень мае спыніць галадоўку Натальля Шарыпа — яна аказалася адзінай у горадзе, хто адважыўся на такую акцыю пратэсту, але 7 траўня плянуе выхад у горад і наведваньне шэрагу ўстаноў (КДБ, аблвыканкам, да памочніка Лукашэнкі і ў тэлефонную кампанію МТС — яна мяркуе, ейны тэлефон незаконна праслухоўваюць).

2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку. Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.

 

Алег Грузьдзіловіч, АЯ

 

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить

Подписаться на уведомления об обновлениях на сайте в Telegram  
Не забудьте в открывшемся окошке внизу нажать "присоединиться".