«Матчын рух 328»: Улады чакаюць, калі маці пачнуць паміраць?

 Радыё Рацыя 

 

Актывісткі «Матчынага руху 328» сабраліся каля адміністрацыі кіраўніка краіны, каб напісаць чарговы зварот ды нагадаць уладам, што ўжо адзінаццаць дзён працягваецца галадоўка іх паплечніц. Ніякага адказу на патрабаванні прадстаўнікоў руху ўлады не далі.

«Матчын рух 328»: Улады чакаюць, калі маці пачнуць паміраць?

Кажа Марына Смалярэнка:

– Мы хочам дыялога. Каб нас пачулі. Каб нам арганізавалі сустрэчу з прэзідэнтам. І мы сёння сюды прыйшлі для таго, каб падаць зварот у адміністрацыю прэзідэнта, каб нам адказалі, чаму нам да гэтага часу няма адказу – ні станоўчага, ні адмоўнага. Гэта, відаць, наш апошні шанец. Мы тры гады ходзім па колу. Мы абышлі ўсіх дэпутатаў, не па адным разе. І чаго яны чакаюць? Каб маці пачалі паміраць.

«Галоўная прычына галадоўкі – кілаграмы адпісак», – адзначаецца ў звароце «Матчынага руху 328» да кіраўніцы адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай. Асноўныя патрабаванні прадстаўніц руху – асабістая сустрэча з прэзідэнтам, стварэнне камісіі і перагляд справаў асуджаных, а таксама змены ў заканадаўстве паводле артыкула 328.

Цалкам матэрыял:

 

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтаркі

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить