«Маці 328»: У Лідзе галадаюць трое жанчын.

 Радыё Свабода 

 

Удзельніца галадоўкі зь Ліды Людміла Лапко

Людміла Лапко з Ліды галадае з чацьвярга, у пятніцу да яе далучылася лідчанка Алена Мікалаюк, а ў суботу — Натальля Горбач з Горадні.

Усе спадарыні фізычна пачуваюцца здавальняюча.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:
  • Акцыя доўжылася 15 дзён. 11 траўня актывісткі пачалі выхад з галадоўкі.
  • Працягвае галадаць Людміла Лапко зь Ліды, якая пачала галадоўку 10 траўня. Да яе на выходныя дні далучылася Алена Мікалюк.
  • Саўмін накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене наркатычнага артыкула.
  • Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці спажыўцоў наркотыкаў.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Калінкавіч сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы яны адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Калінкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.

Адна з лідарак руху «Маці 328» Ларыса Жыгар сказала Свабодзе, што яны пачалі задумвацца аб прыпыненьні галадоўкі.

Ларыса Жыгар © svaboda.org

«Справа ў тым, што мы атрымалі ліст з адміністрацыі прэзыдэнта ў якім спадарыня Качанава (кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава — РС) запэўнівае нас, што ў парлямэнт перададзены новы законапраект са зьменамі ў заканадаўства, якое датычыць крымінальнай адказнасьці за злачынствы зьвязаныя з наркаманіяй», — кажа Жыгар.

Аднак, паводле яе, у сваім лісьце Качанава не ўказала, якія канкрэтна зьмены прапануецца ўнесьці ў заканадаўства.

«Таму мы і думаем наконт прыпыненьня галадоўкі. Тут практычна кот у мяшку, бо мы нічога канкрэтна ня ведаем. Калі нам канкрэтна пакажуць, якія зьмены прапануецца ўнесьці ў заканадаўства, тады і будзем прымаць канкрэтнае рашэньне», — сказала Жыгар.

Паводле яе, рашэньне аб прыпыненьні галадоўкі альбо яе працягу будзе прынятае ў панядзелак.

Лідчанка Людміла Лапко сказала Свабодзе, што яна працягне галадоўку незалежна ад рашэньня, якое прымуць удзельнікі руху «Маці 328».

«Справа ў тым, што я асабіста пісала ліст у адміністрацыю прэзыдэнта з тым, каб сустрэцца з Лукашэнкам. І я буду чакаць адказу, бо нехта ж павінен яму распавесьці, аб прычынах галадоўкі», — сказала Свабодзе Людміла Лапко.

Людмілу Лапко пасьля аб’яўленьня галадоўкі выклікалі ў райвыканкам для размовы. Зь ёй гутарыў намесьнік старшыні Лідзкага райвыканкама Віктар Пранюк. Ён адмовіўся прыняць і зарэгістраваць зварот Лапко аб пачатку галадоўкі, а прапанаваў спыніць галадоўку і дамагацца сваіх мэтаў праз скаргі ў судовыя інстанцыі і пракуратуру.

ММ

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить

Подписаться на уведомления об обновлениях на сайте в Telegram  
Не забудьте в открывшемся окошке внизу нажать "присоединиться".