Маці-328 праводзяць сустрэчу з нагоды гадавіны сваёй галадоўкі: «Калі нічога не зменіцца – адновім».

 BELSAT 
Маці-328 праводзяць сустрэчу з нагоды гадавіны сваёй галадоўкі: «Калі нічога не зменіцца – адновім».
Фота Ірына Арахоўская | Belsat.eu

Сёння ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну маці асуджаных па «наркатычным» артыкуле сабраліся, каб прыгадаць сваю леташнюю галадоўку, а таксама выпрацаваць план дзеянняў на будучыню. Яны па-ранейшаму патрабуюць ад уладаў змякчэння пакарання па 328 артыкуле Крымінальнага кодэксу і амністыі.

На сустрэчу сабраліся пяцёра актывістак, якія 27 красавіка мінулага году, пачалі галадоўку на знак пратэсту. Галадоўку трывала больш за 2 тыдні, пакуль жанчыны жылі на лецішчы ў вёсцы. Паводле словаў лідаркі Руху Маці-328 Ларысы Жыхар, цяпер яны прааналізавалі памылкі і вызначылі будучую тактыку змагання. Пры гэтым актывістка адзначае: калі ўлады так і не пойдуць на саступкі, галадоўка можа аднавіцца.

«Нам дагэтуль ніхто нічога не кажа. Учора я з трыма іншымі маці была ў Лідзе на прыёме ў старшыні профільнай камісіі па нацбяспецы Валянціна Міхневіча і ён параіў дачакацца нарады ў прэзідэнта, тады ўжо нешта праясніцца», – кажа Жыхар.

Нагадаем, 19 красавіка ў Пасланні да народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амністыі асуджаным па «наркатычным» артыкуле «не будзе ніколі». Разам з тым, ён адзначыў, што пакаранне можа быць зменшанае ў персанальным парадку для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў. Ён паабяцаў «вярнуцца да гэтага пытання» і абмеркаваць тэму з праваахоўнікамі яшчэ раз.

КА

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить