У шклоўскай калёніі ў карцэры павесіўся вязень

Алег Грузьдзіловіч Радыё Свабода

26-гадовы Міхаіл Т. павесіўся ў камэры Шклоўскай калёніі № 17. Трагедыя здарылася 15 студзеня.

У шклоўскай калёніі ў карцэры павесіўся вязень

Пра гэта Свабодзе паведаміў былы палітвязень Мікіта Ліхавід, які пасьля выхаду з калёніі, дзе сядзеў за Плошчу, аказвае прававую дапамогу вязьням беларускіх калёній і турмаў.

Паводле Мікіты Ліхавіда, зьвесткі пра сьмерць вязьня яму пацьвердзілі крыніцы ў Шклоўскай калёніі, якія назваць ён ня можа.

«Вядома, што гэта адбылося ў камэры ШЫЗА. Павесіўся седзячы, зачапіў вяроўку за батарэю і гэтак удавіўся. Як чалавек, які бываў у такіх умовах, скажу, што гэта магчыма», — сказаў Мікіта Ліхавід.

Пра Міхаіла Т. вядома, што ён адбываў 12 гадоў паводле артыкула аб забойстве. Да інцыдэнту некалькі гадоў адбыў у турме, бо не падпісваў паперу аб згодзе стаць на шлях выпраўленьня. Але потым падпісаў, і яго вярнулі ў Шклоўскую калёнію адседжваць далей.

Паводле праваабаронцы, Міхаілу Т. нібыта пагражалі, што яго зноў адправяць у турму. Як мяркуюць крыніцы ў калёніі, вязень адказаў на гэтыя пагрозы самагубствам.

Дзяжурны Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС падпалкоўнік Чарной не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра самагубства вязьня ў Шклоўскай калёніі.

«Нічога не магу сказаць. Зьвяртайцеся праз афіцыйны запыт да кіраўніцтва па гэтую інфармацыю», — адказаў дзяжурны карэспандэнту Радыё Свабода.

На пачатку 2016 году ў Жодзінскай турме спрабаваў павесіцца вязень Ягор Пратасеня. Перад спробай суіцыду ён паведамляў сваякам, што зь яго зьдзекаваліся міліцыянты, якія нібыта сфальшавалі ягоную справу. У выніку хлопец трапіў у кому і памёр праз 3 месяцы, так і не прыйшоўшы ў сьвядомасьць. Праверка МУС і СК не знайшла прыкмет давядзеньня Ягора Пратасені да суіцыду.

Рекомендуем прочитать

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить