Рубрика «О нас в сети»

Бацькі асуджаных па арт. 328 дзяцей ствараюць «Матчын рух» і рыхтуюць зварот да Лукашэнкі

У Беларусі ствараецца грамадскае аб’яднанне «Матчын рух 328», удзельнікі якога — бацькі, чыіх дзяцей асудзілі да вялікіх тэрмінаў за распаўсюд наркотыкаў. «Шматлікія дзеці сядзяць па разнарадцы, дзеля выканання плана затрыманняў. Сапраўдныя ж наркабароны, якія вароцяць мільярдамі, дагэтуль на волі. Гэта несправядліва, на нашу думку», — рассказала «Нашай Ніве» гродзенская актывістка Ларыса Жыхар. Чытаць далей на Наша …

Створаны Гарадзенскі абласны «Матчын рух 328» супраць наркотыкаў

У Горадні 7 лістапада адбыўся ўстаноўчы сход абласной арганізацыі «Матчын рух 328», якая выступае пад лёзунгамі «Мы супраць наркотыкаў! Мы за сьветлую будучыню нашай моладзі!» Гэта сацыяльна-асьветнае грамадзкае аб’яднаньне. Перш за ўсё яно гуртуе маці і жонак маладых людзей, якія трапілі ў зьняволеньне за наркотыкі паводле артыкулу 328. Чытай больш на Радыё Свабода

«Матчын рух 328» просіць Святлану Алексіевіч аб дапамозе

Маці асуджаных хочуць данесці да грамадскасці, што міліцыя садзіць «за наркотыкі» у тым ліку ні ў чым не вінаватых людзей.Ініцыятары стварэння сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» звярнуліся праз газету «Народная воля» з адкрытым лістом да лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святланы Алексіевіч, паведамляе «Радыё Рацыя». Чытай больш на Хартыя’97

“Матчын рух 328”: Больш жорсткія ўмовы не вырашаць праблему

Патрабаванне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання асуджаных за нарказлачынствы з’яўляюцца відавочным прыкладам парушэння правоў чалавека і праявай бездапаможнасці ўлады ў справе барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў. Такой думкі прытрымліваецца старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнню сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар. Па словах грамадскай актывісткі, жорсткія ўмовы ўтрымання ніякім чынам не …

Ініцыятарка „Матчынага руху 328″ стала лаўрэатам праваабарончай прэміі

Ініцыятарка стварэння сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар стала лаўрэатам прэміі «Ты можаш». Узнагародай, якую заснавалі інтэрнэт — рэсурс 34mag.net і Еўрарадыё, адзначаюцца людзі і ініцыятывы ў галіне абароны правоў чалавека. Як зазначае Ларыса Жыгар, асабіста для яе прэмія — вынік грамадскай дзейнасці арганізацыі, якую яна ўзначальвае: — Глабальная праблема нумар адзін, дзе …