«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»

 Новы Час 

Жанчыны з руху «Маці 328» каля Кіеўскага сквера правялі дазволены ўладамі пікет супраць жорсткіх прысудаў іх дзецям.

«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»

Удзельніцы трымалі самаробныя плакаты, на якіх былі пазначаныя імя, узрост і прысуд, які атрымалі іх дзеці. Таксама на месцы пікета быў усталяваны вялікі стэнд, дзе былі пералічаныя патрабаванні пікетоўшчыц.

Жанчыны, што ўдзельнічалі ў пікеце, дамагаюцца перагляду крымінальных справаў і перакваліфікацыі абвінавачванняў па наркатычным артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса, паводле якога асудзілі іх дзяцей, з больш жорсткіх частак артыкула на больш мяккія. Хаця розніца у фармулёўках у 2-4 частках («распаўсюд наркотыкаў»), здавалалася б, неістотная, тэрміны зняволення істотна адрозніваюцца.

«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»

Удзельніцы пікета лічаць, што іх дзеці сталі ахвярамі кампаніі па жорсткай барацьбе з наркотыкамі і закладнікамі карнай сістэмы, якая, каб абгрунтаваць сваю шматлікасць і прадэманстраваць эфектыўнасць, наўмысна праводзіла ў крымінальных справах спажыўцоў наркотыкаў, як распаўсюднікаў, а індывідуальных распаўсюднікаў як удзельнікаў арганізаванай злачыннай групоўкі. Пры гэтым не выключана, што асобныя следчыя, каб выслужыцца і атрымаць чарговыя зорачкі, афармлялі крымінальныя справы паводле больш жорсткіх частак артыкула 328 КК.

Жанчыны хочуць дабіцца праўды ў судах і пракуратуры, пішуць скаргі, плацяць пошліны, але пакуль што атрымліваюць адпіскі. «Наглядныя скаргі разглядаюцца фармальна. Аналагічныя выпадкі кваліфікуюць па-рознаму і даюць розныя пакаранні. Мы прызнаем віну нашых дзяцей. Але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва», — кажуць удзельніцы пікету. Яны таксама звяртаюць увагу на гуманітарны аспект: «Калоніі і турмы не выпраўляюць, а калечаць людзей. Тыя, хто адседзеў, вернуцца ў грамадства больш азлобленымі. Наркаманаў трэба лячыць, а не караць».

«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»
Тамара Сяргей

Падтрымаць пікетоўшчыц прыйшла праваабаронца Тамара Сяргей. Яна кансультавала жанчын і давала парады, як правільна складаць звароты і падаваць скаргі, каб шанцы на станоўчы вынік іх разгляду былі максімальныя.

«Мы будзем штомесячна звяртацца ў Генпракуратуру і Вярхоўны суд з патрабаваннем перагледзець нашыя справы. Я згодная, каб было пакаранне 8-9 гадоў, але не 14», — кажа жыхарка Слоніма Алена, якая дамагаецца, каб абвінавачванне сыну было перакваліфікаванае з ч.4 артыкула 328 («дзеянне арганізаванай групоўкі») на ч.3 артыкула 328. Ейны сын на дадзены момант адбывае пакаранне ў 14 гадоў.

«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»
Спадарыня Алена са Слоніма

«Мы хочам, каб нашыя дзеці былі пакараныя справядліва, за тое, што яны насамрэч здзейснілі, а не таму, што хтосьці вельмі захацеў атрымаць чарговыя зорачкі на пагоны», — дадае яе сяброўка.

Удзельніцы пікету імкнуцца прабіць глухую сцяну судовай сістэмы і дамагчыся рэальнага, а не фармальнага перагляду справаў.

«Суд звычайна пагаджаецца з абвінавачваннем. Меркаванне адваката ігнаруецца. Мы такім чынам праходзім касацыйную, апеляцыйную інстанцыю. Потым адвакат піша наглядную скаргу. І раптам нейкім цудам пракуратура выносіць пратэст па справе. Але гарадскі і Вярхоўны суд гэта ігнаруюць. Мы хочам, каб суддзя не проста адказвала адпіскай, а каб праходзіла судовае паседжанне, выступаў адвакат, пракурор», — дадае спадарыня Алена.

«Мы прызнаем віну нашых дзяцей, але хочам, каб яны былі пакараныя справядліва»

У пікеце ўдзельнічала 9 чалавек. За акцыяй назіралі 2 міліцыянера ў цывільным.

Арцём Лява, фота аўтара

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить