«Я ўбачыла дэпутатаў, якія практычна нічога ня робяць». Актывістка «Маці 328» хоча зьмяніць парлямэнт.

Крынiца

«Я ўбачыла дэпутатаў, якія практычна нічога ня робяць». Актывістка «Маці 328» хоча зьмяніць парлямэнт.
Тацяна Канеўская

Жыхарка Гомля, актывістка ініцыятывы «Маці 328» Тацяна Канеўская мае намер балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. Каб правесьці судовую рэформу і зьмяніць антынаркатычнае заканадаўства.

У ініцыятыўную групу Канеўскай увайшлі актывісткі руху «Маці 328». 30 верасьня яны правялі першы пікет па зборы подпісаў.

«Я ўбачыла дэпутатаў, якія практычна нічога ня робяць». Актывістка «Маці 328» хоча зьмяніць парлямэнт.

Тацяна Канеўская ідзе на выбары па Гомельскай-Савецкай акрузе № 34, што на паўднёвым захадзе гораду. У той жа акрузе праўладнае абʼяднаньне «Белая Русь» выставіла свайго кандыдата — начальніцу ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Ірыну Даўгала.

Тацяна Канеўская сказала Свабодзе, чаго хоча дамагчыся ў парлямэнце. 

  • Судовай рэформы. «У нас судзьдзі прызначаюцца. Я думаю, што іх трэба выбіраць — тады яны будуць падсправаздачныя людзям». 
  • Скасаваньня дэпутацкай недатыкальнасьці. «Дэпутаты павінны сутыкацца з рэальным жыцьцём і разумець — як па законах, якія яны прымаюць, жывуць людзі».
«Я ўбачыла дэпутатаў, якія практычна нічога ня робяць». Актывістка «Маці 328» хоча зьмяніць парлямэнт.

Канеўская ўжо знаёмая з працай парлямэнтароў — яна была ў працоўнай групе, якая займалася зьменамі антынаркатычнага заканадаўства. 

«Я ўбачыла дэпутатаў — якія практычна нічога ня робяць. Гэта людзі, якім сумна. Я не разумею, што яны там, у Палаце, робяць, — расказала актывістка. — Хачу ўбачыць знутры іх працу і расказаць пра яе людзям. Хачу сказаць дэпутатам, што так жыць нельга».

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць:

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

ДЗ

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить
Пролистать наверх